У інтэрнэце з'явілася петыцыя за адстаўку міністра адукацыі


На сайце Petitions.by больш за 1300 асобаў (па стане на 15 гадзіну 27 красавіка) падпісаліся пад зваротам «За адстаўку міністра адукацыі Ігара Карпенкі».

Стваральнікі петыцыі лічаць, што міністр адукацыі Ігар Карпенка не здолеў справіцца з выклікамі, якія ўзніклі праз пандэмію каронавіруса.

«Па-першае, не здолеў арганізаваць дыстанцыйнае навучанне школьнікаў і студэнтаў. Па-другое, не здолеў забяспечыць бяспеку школьнікаў, студэнтаў, настаўнікаў і выкладчыкаў. Па-трэцяе, праз неразумную, на наш позірк, палітыку, нагрузка на настаўнікаў узрасла ў два разы. Па-чацвёртае, ведамства не мае дакладнай пазіцыі адносна арганізацыі адукацыйнага працэсу і яго дзеянні нагадваюць хістанні», – адзначаецца ў звароце.

Акрамя іншага, стваральнікі петыцыі нагадваюць, што ведамства падштурхоўвае бацькоў адпраўляць дзяцей у школу праз інструкцыя праводзіць атэстацыю школьнікаў за тры чвэрці са складаннем сярэдніх балаў за тры чвэрці і дзяленнем гэтых балаў на чатыры.

На падставе гэтага ініцыятары звароту лічаць, што міністр адукацыі Ігар Карпенка павінен сысці ў адстаўку, а ў краіне павінна быць арганізавана дыстанцыйнае навучанне.

Hавiны
У школьным класе – чвэрць вучняў. Якія школы навучаюць онлайн?
2020.04.22 15:10

СК belsat.eu

Стужка навінаў