У інтэрнэце з'явілася петыцыя з патрабаваннем дазволіць вяшчанне «Белсату» ў Беларусі


Грамадскі актывіст Крысціян Шынкевіч размясціў на сайце petitions.by петыцыі з патрабаваннем пусціць «Белсат» да вяшчання па кабельным ТБ у Беларусі.

У петыцыі адзначаецца, што на беларускім ТБ непрапарцыйна больш расейскай мовы, а з’яўленне «Белсату» дазволіць вырашыць гэтую праблему, бо тэлеканал беларускамоўны і стварае шмат якасных прадуктаў, якія цікавыя для беларускай аўдыторыі.

«Мяркуем, што больш актуальным будзе адкрыццё сумеснага беларуска-польскага тэлеканалу ў выглядзе стварэння мясцовай рэдакцыі «Белсату» (па прыкладу НТВ-Беларусь) альбо ў выглядзе рэбрэндынгу ўжо існуючага беларускага тэлеканалу (напрыклад, Беларусь-3) з даданнем прадуктаў «Белсату». Просім пачаць перамовы з тэлеканалам «Белсат» па гэтым пытанні, асабліва ўлічваючы што тэлеканал гэтую ідэю падтрымлівае, а таксама мноства грамадзянаў нашай краіны», – адзначаюць аўтары петыцыі.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў