У інтэрнэце з’явілася петыцыя, дзе Ілана Маска запрашаюць у Шклоў


У петыцыі, што з’явілася на сайце petitions.by, прапаноўваецца афіцыйна запрасіць Ілана Маска ў горад Шклоў, каб «прадэманстраваць яму гістарычныя месцы, звязаныя з нараджэннем, жыццём і дзейнасцю першага прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».

Нагадаем, 2 верасня падчас візіту ў менскую школу № 93 Аляксандр Лукашэнка распавёў, што Ілан Маск падарыў яму электракар «Tesla». У якасці жэста ў адказ на гэты падарунак аўтары петыцыі і заклікаюць запрасіць Маска ў Беларусь. Запрашэнне прапаноўваецца апублікаваць у газеце Адміністрацыі прэзідэнта «СБ-Беларусь сегодня».

Ілан Маск. Фота – Reuters

Петыцыя будзе накіраваная ў МЗС Беларусі і Адміністрацыю прэзідэнта.

Ілан Маск – амерыканскі інжынер, вынаходнік і мільярдэр. Сузаснавальнік кампаніяў PayPal і SpaceX, кіраўнік кампаніі Tesla.

Лукашэнка: Ілан Маск падарыў мне «Tesla»

ІІ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары