У інтэрнэце з'явілася фота Уладзіслава Казакевіча – забойцы з бензапілой


Здымак апублікаваў расейскі тэлеканал Рэн-ТВ. Як відаць на скрыншоце з міліцэйскага відэа, у юнака здымаюць адбіткі пальцаў. Хлопец доўгавалосы і шчуплы.

На цяперашні момант вядома, што 17-гадовага маладзёна завуць Уладзіслаў Казакевіч. Ён з заможнай сям’і, ягоныя мама і тата ў разводзе. Хлопец жыў у трохпакаёвай кватэры, вучыўся ў Міжнародным універсітэце «МІТСО», але быў адлічаны за прагулы. Паводле аднакурснікаў, Уладзіслаў ні з кім не ўтрымліваў блізкіх адносінаў і прапускаў заняткі. У 2014 годзе ён лячыўся ў псіханеўралагічным дыспансеры. Матывам забойства ён называе агіду да людзей і дэпрэсію. Следчыя кажуць, што ён хацеў зладзіць людабойню, ды каб яго самога забілі.

Стужка навінаў