У інтэрнэце распачаўся збор сродкаў на адзначэнне 100-годдзя БНР


Сабраныя сродкі пойдуць на медыйную кампанію, выпуск прома-прадукцыі і яе распаўсюд, працу тэматычных сайтаў, арганізацыю вялікага канцэрту, на дапамогу ў арганізацыі тэматычных выставаў ды іншых мерапрыемстваў да 100-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

Збор сродкаў аб’яўлены на інтэрнэт-пляцоўкі talaka.org. Ініцыятар праекту – Эдуард Пальчыс.

Адзначаецца, што агулам трэба сабраць не менш за 60 тысяч рублёў, але пакуль запушчаны збор на 20 тысяч рублёў. Большую частку затрат арганізатары плануюць закрыць праз продаж квіткоў.

Блогер, грамадскі актывіст Эдуард Пальчыс ініцыяваў грамадскую кампанію па шырокім святкаванні 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі. Гадавіну абвяшчэння БНР, на ягоную думку, «пара выводзіць з-пад апазіцыйнасці».

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў