У інтэрнэце распачаўся збор подпісаў, каб 2 студзеня 2019 году быў непрацоўным днём


Збор подпісаў вядзецца на платформе petitions.by. Стваральнікі петыцыі нагадваюць, што сёлета ўрадам прынята рашэнне аб пераносе працоўных дзён у наступным годзе. Канкрэтныя даты зацверджаны пастановай Савету міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15 снежня 2018 года № 906. І ўпершыню за шмат гадоў Саўмін вырашыў, што 2 студзеня 2019 году будзе працоўным днём.

«Просім станоўча перагледзець рашэнне аб пераносе працоўнага дня з 2 студзеня 2019 года на любую іншую суботу», – адзначаецца ў звароце на сайце petitions.by.

Аўтары петыцыі нагадалі, што раней Мінпрацы прапаноўваў зрабіць 2 студзеня 2019 года выходным днём.

«Ён прыпадае на сераду, і калі 2 студзеня зробяць непрацоўным днём, то беларусаў чакае 4 выходных дня запар – з 30 снежня па 2 студзеня», – адзначаецца ў петыцыі.

Зварот плануецца накіраваць у міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі.

Hавiны
2 студзеня – на працу. Урад прыняў рашэнне аб пераносе працоўных дзён у 2019 годзе
2018.12.17 14:07

СК, belsat.eu

Стужка навінаў