У інтэрнэце апублікавалі фатаграфію другога меркаванага тэрарыста, які мог закласці бомбу ў піцерскім метро


У распараджэнне Пятага каналу трапіў здымак мужчыны, які мог закласці выбухоўку на станцыі метро «Плошча Паўстання» ў паўночнай сталіцы Расеі.

«Гэты чалавек, як мяркуюць у спецслужбах, мог закласці другое выбуховае прыстасаванне ў пецярбургскім метрапалітэне, на станцыі Плошча Паўстання», – гаворыцца ў паведамленні тэлеканалу.

Здымкі другога меркаванага тэрарыста, як і першага, не афіцыйныя.

На станцыі «Плошча Паўстання» больш магутную выбухоўку абясшкодзілі. Бомбу замаскавалі пад вогнетушыцель.

У выніку выбуху загінулі 14 і атрымалі раненні 50 асобаў. Выбух прагрымеў у цягніку падчас пераезду паміж станцыямі «Сенная плошча» і «Тэхналагічны інстытут» у цэнтры гораду а 14:30. У Санкт-Пецярбургу аб’явілі трохдзённую жалобу.

Арганізаваць выбух у метро мог смяротнік – такую ​​версію разглядаюць у ліку іншых аператыўныя службы, паведамляе «Газета.ру» са спасылкай на крыніцу ў праваахоўных органах.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў