У Інстытуце памежнай службы малады афіцэр скончыў жыццё самагубствам


У вучэбным цэнтры Інстытуту памежнай службы ў Смаргоні малады афіцэр здзейсніў суіцыд.

Самазабойства адбылося яшчэ 27 верасня, але вядома пра гэта стала толькі цяпер.

Інфармацыю пацвердзіў афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага памежнага камітэту (ДПК) Антон Бычкоўскі.

«Афіцэр пакончыў з сабой 27 верасня. У мэтах усталявання ўсіх акалічнасцяў здзяйснення суіцыду праводзяцца следчыя дзеянні. Дзяржаўны памежны камітэт выражае спачуванні родным і блізкім загінулага», – распавялі ў ДПК.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле Tut.by, фотаздымак Беларуская вайсковая газета

Стужка навінаў