У «Instagram» можна будзе посціць даўгія відэа


Папулярная сацсетка «Instagram» абвесціла пра запуск сэрвісу «IGTV» для даўгіх відэа.

Для гэтага створаць асобнае прыкладанне «IGTV», з дапамогай якога можна будзе загружаць вертыкальныя відэа працягласцю да гадзіны. Відэа можна будзе глядзець і са звычайнага прыкладання «Instagram».

Новае прыкладанне для загрузкі відэа ў бліжэйшыя тыдні з’явіцца ў крамах «Apple» і «Android».

Таксама ў «Instagram» заявілі, што колькасць карыстальнікаў сацсеткі дасягнула мільярду.

НМ, belsat.eu, паводле instagram-press.com

Стужка навінаў