У выніку пажару ў штаце Махараштра на поўначы краіны загінулі па меншай меры 17 жаўнераў і каля 19 атрымалі раненні. Каля тысячы жыхароў суседніх пасёлкаў эвакуявалі. Пажарныя брыгаду дагэтуль спрабуюць патушыць агонь. Прычына пажару высвятляецца.
У апошнія гады ў Індыі рэгулярна здараюцца ўзгаранні на складах боепрыпасаў. У 2010-м годзе пажар на адным з найбуйнейшых складоў на ўсходзе краіны прывёў да некалькіх выбухаў. Тады ніхто не пацярпеў.
ДР, belsat.eu