У Індыі тэлевядучую забіла пальмаю


У індыйскім горадзе Мумбаі на мясцовую тэлеведучую ўпала пальма, ад траўмаў 58-гадовая жанчына памерла ў лякарні.

Вядомая ў Індыі журналістка тэлеканалу Doordarshan вярталася дадому а 8-й вечара, калі на яе звалілася дрэва, паведамляе Daily Mail. 58-гадовая Канчан Нат атрымала цяжкія пашкоджанні, яе даставілі ў лякарню, але выратаваць не здолелі.

Відэа здарэння было зарэгістравана на камеру назірання на вуліцы.

Какосавая пальма была трухлявай, пра стан гэтага дрэва мясцовыя жыхары ўжо паведамлялі ў мясцовыя ўлады. Але ніякіх дзеянняў па знішчэнні небяспечнага дрэва не прымалася.

Журналістка павінна была прадстаўляць музычны конкурс цягам гэтага месяца. Калегі тэлевядучай пераняслі дату пачатку конкурсу ў сувязі з трагедыяй.

ВЧ, belsat.eu

Стужка навінаў