У выніку паводкі ў індыйскім штаце Керала загінулі сотні людзей, больш за 200 тысячаў пазбаўленыя дамоў і цяпер знаходзяцца ў лагерах дапамогі. Моцныя дажджы, якія ўсцяж працягваюць ісці, падымаюць узровень вышэй і вышэй. Мясцовыя ўлады называюць гэта самым горшым паводкай за апошнія 100 гадоў.
Паводле «Reuters», катастрофа забрала жыцці 164 чалавек. Згодна са звесткамі BBC, сярод смяротных ахвяраў – прынамсі 324 асобы.
Паводле ўладаў, многія ахвяры былі раздушаныя апоўзнем.
Сезон дажджоў пачаўся ў Індыі ў чэрвені, але колькасць ахвяр рэзка вырасла менавіта ў апошнія содні.
Для дапамогі пацярпелым улады сцягнулі ў раён бедства сотні вайскоўцаў, у ратавальнай аперацыі бяруць удзел верталёты і больш за 300 лодак.
Галоўны аэрапорт Кералы можа быць зачынены да 26 жніўня.
ДД