У Інданезіі сям'я тэрарыстаў атакавала хрысціянскія цэрквы


Сям’я тэрарыстаў-смяротнікаў напала на тры царквы ў другім па велічыні горадзе ў Інданезіі – Сурабая. Паводле папярэдніх звестак, загінулі 11 чалавек, каля 40 атрымалі раненні.

У адной з цэркваў падарвала сябе жанчына з дзецьмі 9 і 12 гадоў, у двух іншых цэрквах атакі зладзілі яе муж і сыны-падлеткі. Праваахоўнікі паведамляюць, што сямʼя раней жыла ў Сірыі.

Адказнасць за выбухі пакуль ніводная тэрарыстычная арганізацыя на сябе не ўзяла, але сілавікі мяркуюць, што нападнікі належалі да Jemaah Ansharut Daulah – групоўкі блізкай да «Ісламскай дзяржавы». Улады таксама заяўляюць, што тэрарысты рыхтавалі напады і на іншыя хрысціянскія цэрквы ў Інданезіі.

Трэба адзначыць, што і краіне каля 9% насельніцтва зʼяўляюцца хрысціянамі – ў асноўным пратэстантамі і каталікамі.

Цяперашні тэракт – самы крывавы з 2005 году, калі адбыліся выбухі на Балі.

ІІ, belsat.eu, паводле BBC

Стужка навінаў