У ходзе пратэстаў у Іране загінулі больш за 100 чалавек


Улады Ірану выкарыстоўваюць вадамёты, слёзатачывы газ і агнястрэльную зброю для здушэння масавых пратэстаў супраць павышэння коштаў на бензін. Пра гэта гаворыцца ў справаздачы Amnesty International.

Паводле звестак праваабаронцаў, у Іране загінулі не менш як 106 чалавек у 21 горадзе. ДзяржСМІ пра гэтым паведамляюць пра гібель толькі некалькіх пратэстоўцаў і чатырох сілавікоў, а таксама пра тысячу затрыманых.

Amnesty International сцвярджае, што сілы бяспекі выкарыстоўваюць супраць дэманстрантаў вадамёты, слёзатачывы газ, збіваюць дэманстрантаў дубінкамі, ужываюць агнястрэльную зброю. Па пратэстоўцам стралялі снайперы – з дахаў дамоў і ў адным выпадку з верталёта. Amnesty International катэгарычна асуджае дзеянне іранскіх сілавікоў і заклікае спыніць гвалт.

Пратэстоўцы спрабуюць перакрыць шашы ў Іране.
Фота: WANA NEWS AGENCY / Reuters / Forum

Пратэсты ў Іране справакавала павышэнне коштаў на бензін, якое было абвешчана 15 лістапада. Цэны выраслі ў 1,5-2 разы. Праваабаронцы адзначаюць, што гаворка ідзе пра мірны пратэст, хоць у шэрагу выпадку невялікія групы дэманстрантаў кідалі камяні, грамілі банкі і падпальвалі будынкі.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў