У Херсоне ўсталявалі білборд супраць «зялёных чалавечкаў»


Білборд у Херсоне

Плакат ва ўкраінскім горадзе праганяе «зялёных чалавечкаў».

Білборд размясціла група ўкраінскіх актывістаў.

На малюнку бачна, як герой у колерах сцяга Украіны звяртаецца да стварэнняў, у якіх можна пабачыць камуніста, вайскоўца, прадстаўніка РПЦ, а таксама «зялёных чалавечкаў». Усім названым адрасуюцца словы: «Вы хто такія? Мы вас сюды не клікалі! Валіце прэч адсюль за бардзюр!»

«Ідэя старая як свет – акупанты, прэч з украінскай зямлі», – пракаментаваў актывіст групы Антон Ходза.

Ілюстратар Віталій Січкарчук, які выступіў аўтарам мастацкай рэалізацыі паслання, выкарыстаў вобраз з кампʼютарнай гульні «ПакМан» («Pac-Man»).

«Абыграная ідэя ПакМана. ПакМан супраць прывідаў, тут можна развіць думку пра «прывідаў камунізму» і гэтак далей», – патлумачыў аўтар малюнку.

Актывісты паведамілі, што пакуль усталяваны адзін борд, праз тыдзень у Херсоне зʼявяцца і іншыя носьбіты з пасланнем.

Зварот да Пуціна

У пачатку снежня гэтыя ж актывісты, пры падтрымцы гарадскога кіраўніцтва Херсону, размясцілі на рэкламных носьбітах пасланні з выявай прэзідэнта Расеі. Мэтай было «нагадаць, хто для нас вораг» і паказаць прыхільнікаў Уладзіміра Пуціна, што «іх куміра тут не баяцца».

Чытайце таксама >>> Расейскія серыялы і прапаганда. Мент Дукаліс і прамыванне мазгоў беларусаў

НМ, belsat.eu, паводле ru.krymr.com

Стужка навінаў