У Хельсінкі пратэстуюць супраць сустрэчы Трампа і Пуціна


Дэманстрацыя ў Хельсінкі. Фота: REUTERS / Leonhard Foeger / FORUM

Па падліках паліцыі, у дэманстрацыі бяруць ўдзел каля 2 500 чалавек.

У Хельсінкі, дзе 16 ліпеня мае адбыцца сустрэча Доналда Трампа з Уладзімірам Пуціным, распачаліся пратэсты. Дэманстрацыя Helsinki Calling у падтрымку правоў чалавека прайшлі ад парку Кайсаніемі да Сенацкай плошчы. Спачатку дэманстрацыя налічвала 1 500 чалавек, але ўжо на плошчы колькасць удзельнікаў павялічылася да 2 500. Паліцыя зазначае, што частка з іх – турысты.

Удзельнікі акцыі неслі плакаты «Спыніце вайну, а не людзей», «Правы чалавека для ўсіх», таксама сустракаліся транспаранты з заклікам вызваліць Алега Сянцова.

Праз сустрэчу Пуціна і Трампа Фінляндыя часова аднавіла кантроль на мяжы. Сустрэча адбудзецца 16 ліпеня ў Хельсінкі.

ГА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары