У Харкаве разбілі помнік Леніну пад песню «Ляпісаў»


Мітынгоўцы зрынулі з пастаменту помнік Леніну на плошчы Свабоды ў Харкаве ды раструшчылі галаву фігуры.

Некалькі сотняў чалавек, якія сабраліся на плошчы, хорам праспявалі песню беларускага гурта «Ляпіс Трубяцкі» «Воины добра», пакуль некалькі маладзёнаў адбівалі галаву ад тулава фігуры Леніна. Штораз на плошчы разносіліся воклічы «Слава Украіне!» і «Крым – гэта Украіна!»

Каб скінуць помнік, людзям спатрэбілася 4 гадзіны. Спачатку балгаркаю падпілавалі ногі манумента, а пасля зрынулі яго на зямлю тросамі. Раней мітынгоўцы высвідравалі на пастаменце надпіс «Слава Украіне», інфармуе censor.net.ua.

Міліцыя распачала крымінальную вытворчасць па справе зносу помніка, падае espreso.tv.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў