У Харкаве павалілі бюст маршала СССР Жукава. На яго месцы ўсталявалі сцяг Украіны


Відэа «дэмантажу» бюста савецкага палкаводца апублікаваў медыя-праект @StudMedia.

Адзначаецца, што некалькі дзясяткаў асобаў зладзілі акцыю пратэсту супраць з’езду палітычнай партыі «Давярай справам», а пасля гэтага яны накіраваліся да бюсту Жукава, які месціўся непадалёк.

Пратэстоўцы забраліся на помнік, накінулі на яго вяроўку і павалілі манумент на зямлю. Праваахоўнікі здымалі тое, што адбываецца на тэлефон. Замест бюста быў усталяваны ўкраінскі сцяг.

Манумент усталявалі ў 2012 годзе. Летась невядомыя таксама скінулі гэты бюст на зямлю.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў