У Харкаве пачала працу роварная паліцыя


На ровары пераселі 100 працаўнікоў харкаўскай патрульнай паліцыі. Агулам у паліцэйскім парку – 29 ровараў.

«Ровары – досыць манеўраны від транспарту. На ім можна лепш патруляваць пешаходныя зоны, яны дазваляюць больш аператыўна трапіць да месца здарэння», – піша афіцыйны сайт харкаўскай паліцыі.

Ровар абсталяваны сіняй мігалкай, ліхтаром, аптэчкай, ёсць бутэлька з вадою. Паліцэйскія таксама атрымалі адмысловае абмундзіраванне – чорныя форменныя кашулькі, шорты, каскі і роварныя акуляры.

Выкарыстанне ровараў у паліцыі – нярэдкая зʼява. Гэтак у ЗША на роварах ездзяць нават аддзелы паліцыі, што спецыялізуюцца на ўтрыманні парадку падчас масавых акцыяў. Гэтак у Сіетле «роварная паліцыя» ўдзельнічала ў разгоне ўдзельнікаў закалотаў (Відэа).

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў