У Харкаве і Кіеве адбыліся сутычкі падчас святкавання Дня Перамогі


Ва Украіне 9 траўня падчас урачыстасцяў у гонар Дня Перамогі адбылося некалькі сутычак.

Калона ўдзельнікаў ускладання кветак да Мемарыялу Славы ў Харкаве фармавалася з некалькіх частак. Наперадзе ішлі ветэраны, прадстаўнікі ўлады і патрыятычна настроеная моладзь з украінскімі сцягамі. У канцы калоны былі людзі з чырвонымі сцягамі, сцягамі Перамогі і партрэтамі ўдзельнікаў Другой Сусветнай вайны. Некаторых з гэтых людзей былі прымацаваныя на грудзях георгіеўскія стужкі, стужкі былі таксама на партрэтах удзельнікаў вайны. У гэтай частцы калоны быў дэпутат Харкаўскага гарсавету Андрэй Лесік, які ўвесь час падкрэслівае сваю прарасейскую пазіцыю, падае Unian.net.[/vc_column_text][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwc3JjJTNEJTIyaHR0cHMlM0ElMkYlMkZ3d3cuZmFjZWJvb2suY29tJTJGcGx1Z2lucyUyRnZpZGVvLnBocCUzRmhyZWYlM0RodHRwcyUyNTNBJTI1MkYlMjUyRnd3dy5mYWNlYm9vay5jb20lMjUyRnNsYXZhLm1hdnJpY2hldiUyNTJGdmlkZW9zJTI1MkZ2Yi4xMDAwMDI0Mjk2NDAzMDAlMjUyRjEwMTU4NzM3MDUxNzAyNzUlMjUyRiUyNTNGdHlwZSUyNTNEMyUyNnNob3dfdGV4dCUzRDAlMjZ3aWR0aCUzRDU2MCUyMiUyMHdpZHRoJTNEJTIyNTYwJTIyJTIwaGVpZ2h0JTNEJTIyMzE1JTIyJTIwc3R5bGUlM0QlMjJib3JkZXIlM0Fub25lJTNCb3ZlcmZsb3clM0FoaWRkZW4lMjIlMjBzY3JvbGxpbmclM0QlMjJubyUyMiUyMGZyYW1lYm9yZGVyJTNEJTIyMCUyMiUyMGFsbG93VHJhbnNwYXJlbmN5JTNEJTIydHJ1ZSUyMiUyMGFsbG93RnVsbFNjcmVlbiUzRCUyMnRydWUlMjIlM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Першая бойка адбылася паміж праўкраінскай моладдзю і Лесікам, на якім актывісты ўбачылі георгіеўскую стужку. Астатняя частка калоны з чырвонымі сцягамі, падышоўшы да Мемарыялу, пачала скандаваць: «Фашызм не пройдзе», «Дзякуй дзеду за Перамогу».

Паміж гэтымі людзьмі і патрыятычна настроенай моладдзю адбылася сутычка.

Праўкраінскую моладзь адціснулі ад помніку, пасля чаго адбылося яшчэ некалькі сутыкненняў.

Паводле агенцтва «Інтэрфакс-Украіна», паліцыянты правялі прафілактычныя гутаркі з прыкладна 15 асобамі, ніхто з іх не быў затрыманы. У выніку бойкі ёсць пацярпелыя, аднак паліцыянты пакуль не назвалі іх лік.

У Кіеве сутыкненні адбыліся падчас акцыі «Несмяротны полк». Радыкальна настроеныя «правыя» актывісты спрабавалі спыніць шэсце і спаліць георгіеўскія стужкі, перадае партал Delo.ua. Паліцыянты спынілі іх, пасля чаго яны пакінулі акцыю.

Бойка адбылася пасля таго як удзельнік акцыі запатрабаваў ад адной з жанчын зняць георгіеўскую стужку. Паліцыянты спынілі маладзёна, паведамляе тэлеканал 112.ua.

Яшчэ адна жанчына прынесла партрэт генеральнага сакратара СССР Іосіфа Сталіна і крычала: «Слава вялікаму Сталіну!»

Удзельнікі акцыі накіраваліся да магілы Невядомаму салдату. Аднак там таксама зʼявіліся людзі з георгіеўскімі стужачкамі і забароненай ва Украіне камуністычнай сімволікай. Маладзёны з чырвона-чорным сцягам не пускалі іх да помніку і спрабавалі спаліць георгіеўскія стужкі. Паліцыянты змусілі іх сысці, падае Pravda.com.ua

У 2015 годзе на Украіне перайменавалі свята Дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне ў Дзень перамогі над нацызмам у Другой сусветнай вайне. У нядзелю, 8 траўня, у краіне прайшоў Дзень памяці і прымірэння.

МЯ, паводле unian.net, delo.ua, interfax.com.ua, 112.ua, pravda.com.ua

Стужка навінаў