У Грузіі загінулі дзве турысткі з Беларусі


Грузінскія ратавальнікі знайшлі зніклых у гарах Сванетыі турыстак з Беларусі: дзве з іх загінулі, адна пацярпела і знаходзіцца ў цяжкім стане. Пра гэта паведамляе «РИА Новости» са спасылкай на Службу па кіраванню надзвычайнымі сітуацыямі Грузіі.

«Ратавальнікі знайшлі на гары Тэтнульд зніклых турыстаў з Беларусі. Дзве загінулі, трэцяя пацярпела. Паводле наяўнай інфармацыі, стан здароўя пацярпелай цяжкі», – сказана ў заяве прэс-службы ведамства.

Што стала прычынай трагедыі не ўдакладняецца.

Ратавальнікі вялі пошукі з вечара 14 жніўня, адразу ж, як атрымалі паведамленне пра знікненне беларусак. За сітуацыяй сачыла беларуская амбасада ў Грузіі.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў