У Грузіі забаранілі поліэтыленавыя пакеты


Грузія ўвяла забарону на выкарыстанне, вытворчасць і імпарт поліэтыленавых пакетаў, паведамляе інфармацыйнае агенцтва «Agenda».

Паводле Міністэрства па ахове навакольнага асяроддзя і сельскай гаспадаркі Грузіі, пры выяўленні выпадкаў продажу, вытворчасці або ўвозу поліэтыленавых пакетаў кампанія атрымае папярэджанне, а ў выпадку паўторнага правапарушэння – штраф у памеры 500 лары (каля $ 185). Калі пасля штрафу кампанія працягне супрацьпраўныя дзеянні, то яе паўторна аштрафуюць, але ўжо на 1000 лары (больш за $ 371).

Неабходнасць увядзення забароны ведамства патлумачыла негатыўным уздзеяннем поліэтыленавых пакетаў на навакольнае асяроддзе.

Паводле статыстычных дадзеных за 2014 год, у сярэднім грамадзянін Грузіі штогод выкарыстоўвае каля 525 поліэтыленавых пакетаў. У Ірландыі гэты паказнік – 14, у Даніі і Фінляндыі – толькі чатыры, адзначае «Agenda».

Сярэднестатыстычны беларус выкарыстоўвае каля 400 пластыкавых пакетаў у год. Дарэчы, 4 сакавіка Аляксандр Лукашэнка падпісаў дырэктыву № 7, якая прадугледжвае паэтапнае змяншэнне колькасці пластыкавых упаковак.

Аб’ектыў
Беларусы гатовыя адмовіцца ад аднаразовага посуду і пластыкавых пакетаў
2018.11.02 20:30

З 2021 года ў Еўразвязе будзе забаронена выкарыстанне аднаразовых вырабаў – у прыватнасці, пластыкавага посуду, ватных касметычных палачак, саломінак для піцця, – якія могуць вырабляцца з іншых матэрыялаў.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў