У Грузіі дазволілі марыхуану


Аднак дазвол датычыць толькі невялікіх дозаў. Адпаведнае рашэнне прыняў Канстытуцыйны суд Грузіі.

Вартаўнікі закону палічылі, што крымінальнае пакаранне за захоўванне і ўжыванне зелля ў абʼёме да 70 грамаў негуманна.

Распаўсюд марыхуаны надалей забаронены і падпадае пад крымінальны артыкул. Таксама захоўваецца забарона на набыццё травы для асабістых мэтаў. Аднак гэтую забарону суд будзе разглядаць неўзабаве і магчыма адменіць.

Да цяперашняга часу грузінскае заканадаўства прадугледжвала адміністрацыйную адказнасць у выпадку, калі чалавека ўпершыню лавілі за ўжыванне марыхуаны і крымінальную ў выпадку рэцыдыву.

Закон аб наркатычных сродках у Беларусі нашмат больш жорсткі. Марыхуана прыроўненае да цяжкіх наркотыкаў і псіхатропаў, таму за яе захоўванне можна атрымаць буйны турэмны тэрмін.

Апошні прыклад – вакаліст рэгі-гурту Клім Малажавы. Музыку асудзілі на 9 гадоў зняволення ў калоніі строгага рэжыу з канфіскацыяй маёмасці за 40 грамаў гашышу і 17 грамаў марыхуаны. Прычым, паводле сяброў Кліма, усё абвінавачанне збудаванае з вусных паказанняў ягонага знаёмага без доказаў, якія б сведчылі пра распаўсюд.

ДР belsat.eu паводле bbc.co.uk

Стужка навінаў