У Грузіі больш не будуць караць за ўжыванне марыхуаны


Канстытуцыйны суд Грузіі легалізаваў ужыванне марыхуаны.

У сваім рашэнні Канстытуцыйны суд адзначыў, што ўжыванне марыхуаны прадстаўляе дзеянне, абароненае правам на свабоднае развіццё асобы. У выніку гэтага рашэння ў Грузіі адмененыя санкцыі за ўжыванне марыхуаны.

Калегія па справах Канстытуцыйнага суда разгледзела сумесны пазоў кандыдата на пасаду прэзідэнта ад партыі «Гірчы» Зураба Джапарыдзе і сябра гэтай жа партыі Вахтанга Мегрэлішвілі, якая прадугледжвала адмену адміністрацыйнага штрафу за ўжыванне марыхуаны.

Бок-пазоўнік патрабаваў, каб усе санкцыі ў адносінах да ўжывання марыхуаны без прызначэння лекара былі прызнаныя неканстытуцыйнымі.

Пазоўнікі заявілі, што ўжыванне марыхуаны з’яўляецца галіной, абароненай правам на свабоднае развіццё асобы. Яны сцвярджаюць, што ўжыванне марыхуаны можа нанесці шкоду толькі здароўю таго, хто яе ўжывае, і ён сам будзе адказным за вынік.

У той жа час прадаваць і захоўваць марыхуану ў Грузіі незаконна.

НМ, belsat.eu, паводле «Грузія онлайн»

Стужка навінаў