У грузавіку з Сербіі мытнікі выявілі сярод грузу нелегалаў


Падчас дагляду грузавога адсека аўтацягніка «SCANIA», менскія мытнікі выявілі нелегалаў. Сярод грузу ў аўто сербскага перавозчыка схаваліся дзве асобы, паведамляе сайт Дзяржаўнага мытнага камітэту.

Мытнікі праводзілі працоўны агляд грузавіка з Сербіі. Згодна з дакументамі, у фуры знаходзілася партыя картону, але раптам сярод тавару працаўнікі мытні выявілі двух хлопцаў 2004 года нараджэння.

Мытнікі лічаць, што гэта грамадзяне Афганістану, але дакументаў у іх пры сабе не было. Юнакоў перадалі супрацоўнікам міліцыі. Нелегалаў даставілі ў аддзел па грамадзянстве і міграцыі Менскага раёну.

Hавiны
На мяжы затрымалі ўдзельніка пратэстаў супраць заводу АКБ у Берасці
2020.05.16 16:34

СК belsat.eu

Стужка навінаў