У Грэцыі ўсё больш ахвяраў лясных пажараў. Ратавальнікі шакаваныя масштабамі катастрофы


Колькасць загінулых у лясных пажарах у Грэцыі перавысіла 90 чалавек. Яшчэ 25 лічацца зніклымі без вестак, – гэта толькі тыя, пра каго былі пададзены адпаведныя заявы.

Ратавальнікі і добраахвотнікі ўжо амаль тыдзень працягваюць працу ў найбольш пацярпелым раёне курорта Маці. Прадстаўнікі ўлады кажуць, што сярод загінулых шмат дзяцей.

Ад лясных пажараў, якія ахапілі Атыку ў мінулы аўторак, пацярпелі тысячы жылых дамоў. Найбольш сур’ёзныя страты панесла курортная вёска Маці, якая амаль цалкам знішчана.

У сувязі з шматлікім ахвярамі ўрад краіны абвясціў нацыянальную жалобу.

ІІ, belsat.eu, паводле Euronews

 

Стужка навінаў