У Грэцыі распалася кіроўная кааліцыя праз спрэчкі вакол пагаднення з Македоніяй


Прэм’ер-міністр Грэцыі Алексіс Цыпрас патрабуе галасавання ў парламенце ў пытанні вотуму даверу яго ўраду пасля таго, як кіроўная кааліцыя распалася.

Урадавы крызіс у Грэцыі быў выкліканы Прэспанскім пагадненнем, якое прадугледжвае ўрэгуляванне спрэчак вакол назвы Рэспублікі Македонія. Калі былая югаслаўская рэспубліка Македонія атрымала незалежнасць, Грэцыя выступіла супраць, каб краіну называлі Македонія, бо баялася прэтэндавання на правінцыю Македонія ў складзе грэцкай дзяржавы. Праз гэта Грэцыя блакавала перамовы Македоніі аб далучэнні да ЕЗ і NATO. Прэспанскае пагадненне прадугледжвае кампраміс: Рэспубліка Македонія будзе перайменавана ў Рэспубліку Паўночная Македонія, а Афіны ў сваю чаргу здымуць вета на інтэграцыйныя ініцыятывы былой югаслаўскай рэспублікі.

Hавiны
Македонію перайменавалі ў Паўночную Македонію
2019.01.12 10:11

У знак пратэсту супраць Прэспанскага пагаднення ў адстаўку сышоў міністр нацыянальнай абароны Панас Камэнас. Ён таксама абвясціў, што ягоная партыя «Незалежныя грэкі» пакідае кіроўную кааліцыю.

«Мы адразу ж пачалі працаваць, каб аднавіць падтрыманне парламентам ураду», – цытуе Цыпраса Bloomberg.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў