У Грамадзянскі і Гаспадарчы кодэксы ўнесеныя змены на карысць грамадзянаў


Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Закон «Аб змяненні кодэксаў», падрыхтаваны ў мэтах выканання рашэння Канстытуцыйнага Суду «Аб праве на судовую абарону зацікаўленых асобаў у загадных вытворчасцях», паведамляе прэсавая служба кіраўніка дзяржавы.

З прыняццем закону ў Гаспадарчым і Грамадзянскім працэсуальных кодэксах замацоўваецца права асобы, чые законныя інтарэсы закранаюцца вызначэннем аб судовым загадзе, на працягу 10 дзён падаць у суд матываваную заяву аб поўнай або частковай адмене такога вызначэння. Пры гэтым трэба абавязкова абгрунтаваць свае пярэчанні і даказаць факт парушэння правоў і законных інтарэсаў.

Раней у краіне былі ўнесеныя змены ў Крымінальны кодэкс. У прыватнасці новаўвядзенні закранулі так званыя наркатычныя артыкулы.

Hавiны
У «наркатычны артыкул» Крымінальнага кодэксу ўнесеныя змены
2019.06.13 11:38

Але новаўвядзенні ў Працоўны кодэкс істотна пагоршылі правы працоўных у краіне.

Аб’ектыў
Новы Працоўны кодэкс: Беларусь зноў стала краінаю прымусовай працы
2019.07.24 21:41

СК belsat.eu

Стужка навінаў