У Горках выратавальнікі дапамаглі пенсіянеру, як павіс на слупе ўніз галавою


У Горках, што на Магілёўшчыне мужчына паслізнуўся падчас працы на слупе лініі электраперадач і павіс уніз галавою. На дапамогу пенсіянеру прыбылі выратавальнікі, без якіх мужчына не здолеў злезці. Пра інцыдэнт паведамляе сайт Міністэрства надзвычайных сітуацыяў.

Паведамленне пра небараку, які вісіць уніз галавою на слупе атрымалі ратавальнікі Гарэцкага РАНС. Мужчына прасіў дапамогі і не мог сам выбрацца з пасткі ў якую трапіў. Выратавальнікі паставілі лесвіцу-драбіну, на якой пенсіянер здолеў злезці.

Пазней мужчына, 1951 году нараджэння, пенсіянер з Горак, растлумачыў, што падчас працы на слупе лініі электраперадачаў спатыкнуўся і апынуўся ў падвешаным стане за адну нагу ўніз галавой.

Hавiны
У Новай Гуце з цыстэрны грузавіка «ўцёк» прапан-бутан: выратавальнікі ліквідавалі наступствы
2019.04.06 18:50

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў