У Горадню з Менску можна будзе даехаць за 4 гадзіны


Першы хуткасны цягнік бізнес-класа Менск-Горадня пачне хадзіць з 9 снежня.

Адпраўленне з Горадні а 06:39, прыбыццё ў Менск а 10:42. Адпраўленне са сталіцы а 15:30, прыбыццё ў горад над Нёманам а 19:38.

Дарога будзе займаць чатыры гадзіны.

«Гэта максімум, што можа прапанаваць Беларуская Чыгунка. Пры актуальным стане чыгуначнага шляху хутчэй з Менску да Гародні не даедзеш», – піша актывіст Кастусь Шыталь.

У цягніку – 3 вагоны і 152 месцы. Налета маюць купіць 6-вагонныя цягнікі.

Цяпер да Горадні ходзяць шэсць цягнікоў, у тым начны. Дарога займае ад 4:50 да 7:40 гадзін.

За апошні час Беларуская чыгунка набыла 18 цягнікоў Stadler для арганізацыі перавозак пасажыраў паміж Менскам і Заслаўем, Смалявічамі і Рудзенскам, у рэгіянальным і міжрэгіянальным паведамленнях бізнес-класа. Да 2020 года БЧ плануе пусціць цягнікі бізнес-класу ва ўсе абласныя цэнтры.

Яшчэ летась БЧ планавала набыццё 10 цягнікоў на электрацязе і 6 шасцівагонных дызель-цягнікоў. Апошнія выкарыстоўваюць альбо будуць на напрамках Менск – Віцебск, Менск – Горадня і Менск – Магілёў.

З Менску ў Варшаву і наадварот: як выглядае паездка на новым цягніку

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары