У Горадню прыплылі караблі вікінгаў


Упершыню гістарычная рэканструкцыя ў Беларусі адбылася на вадзе.

Арганізатары фестывалю «З вараг у грэкі» ператварылі карабельны паход па Нёмне ў яскравую імпрэзу ў сярэднявечным духу: вонкавы выгляд судзінаў і ўдзельнікаў адпавядаў эпосе вікінгаў (IX-XI стагоддзі).

Фестывальны флот стартаваў 21 верасня ў Бярозаўцы (Гарадзенская вобласць) і завяршыў падарожжа 27 верасня ў Горадні. Падчас стаянак удзельнікі спаборнічалі ў стральбе з лука, кіданні сякер, а таксама ў складанні вершаў і гатаванні страваў сярэднявечнай кухні.

ЮХ, belsat.eu

Стужка навінаў