У Горадні знеслі чарговую перліну драўлянай архітэктуры


У Горадні знеслі чарговую пярліну драўлянай архітэктуры

У Горадні знеслі чарговую пярліну драўлянай архітэктуры☹«Дом Капылова» гарадскія ўлады вырашылі знішчыць пад покрывам цемры.Унікальны для гораду прыклад рускага драўлянага мадэрну пачатку XX ст. так і не атрымаў статусу помніка архітэктуры, таму ягоны лёс быў вызначаны.Падрабязней: https://naviny.belsat.eu/news/u-goradni-znesli-chargovuyu-pyarlinu-draulyanaj-arhitektury/

Opublikowany przez Белсат TV Czwartek, 19 grudnia 2019

«Дом Капылова» на вул. Валковіча, 23 гарадскія ўлады вырашылі знішчыць пад покрывам цемры: знос пачаўся а 6:00 ранку. Унікальны для гораду прыклад рускага драўлянага мадэрну пачатку XX ст. так і не атрымаў статусу помніка архітэктуры, таму ягоны лёс быў вызначаны.

Так выглядаў дом на Валковіча ў апошнія гады. – Васіль Малчанаў/«Белсат» Фота – Васіль Малчанаў / «Белсат»
Знос «Дома Капылова». Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»

Нягледзячы на тое, што знос пачаўся фактычна яшчэ ноччу, ля будынку сабраліся журналісты ды неабыякавыя жыхары гораду. Некаторыя спрабавалі падыходзіць да будаўнікоў і тлумачыць, што тыя робяць злачынства. Калі пачала працаваць тэхніка, некалькі жанчын наўпрост заплакалі.

Людзі плачуць, назіраючы за зносам. Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»

Тамара Марціросава, якая ўсё жыццё пражыла ў Горадні на вул. Леніна, абураная дзеяннямі ўладаў і кажа, што гарадское кіраўніцтва само і давяло дом да аварыйнага стану. А зараз будзе прыкрывацца дзецьмі, каб, імаверна, збудаваць на гэтым месцы тыпавы катэдж для шматдзетных сем’яў. Жанчына плануе пісаць заяву ў пракуратуру, каб там больш пільна прыгледзеліся да сітуацыі вакол зносу.

Знос «Дома Капылова». Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»
Знос «Дома Капылова». Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»

«Свае так не робяць!»

«Падобныя зносы – гэта агульны трэнд невядома ўжо колькі гадоў, – канстатуе краязнаўца і экскурсавод Эдвард Дмухоўскі. – Яны прыехалі, занялі горад як чужынцы, зносяць аўтэнтыку, а нам распавядаюць, што Горадня, маўляў, у вайну моцна пацярпела… Гэтым часам самі і руйнуюць: як злодзеі, сярод ночы. Свае так не робяць!»

Знос «Дома Капылова». Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»
Знос «Дома Капылова». Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»

Паводле Дмухоўскага, Горадня і гарадзенцы губляюць зараз тое нешматлікае, што засталося. Асабліва гэта тычацца раёну «Новы Свет», які ад пачатку складаўся з драўляных і мураваных будынкаў канца XIX пачатку XX стагоддзяў, дзе заўжды панаваў свой непаўторны дух.

Знос «Дома Капылова». Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»
Знос «Дома Капылова». Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»

Паводле краязнаўцы, у Еўропе драўляныя будынкі нават у горшым стане захоўваюцца, даглядаюцца, уносяцца ў спісы ЮНЭСКО: што ў Нарвегіі, што ў Вільні.

Зямля будзе прададзеная з аўкцыёну

Старшыня Гарадзенскага гарвыканкаму Мечыслаў Гой настойвае на тым, што будынак быў у аварыйным стане, таму яго і знеслі. Насуперак чаканням мясцовых жыхароў, на гэтым месцы не плануецца збудаваць катэдж сямейнага тыпу, а саму вызваленую пляцоўку прададуць з аўкцыёну. Паводле Гоя, новы ўласнік і забудоўшчык павінны будуць аднавіць архітэктурныя рысы знішчанага будынку.

Так выглядаў будынак аб 11-ай ранку. Фота – Васіль Малчанаў / «Белсат»

Нагадаем, што двухпавярховы будынак па Валковіча, 23 мае больш як 100-гадовую гісторыю і вядомы як «Дом Капылова». Будынак быў адметны шматлікімі разнымі дэталямі ў стылі рускага мадэрну. Таксама ў ім было мноства каваных і літых па-мастацку аформленых металічных дэталяў, якія часткова былі раскрадзеныя яшчэ пасля адсялення жыхароў, часткова – дэмантаваныя перад зносам рабочымі.

Так выглядаў дом у апошнія гады. Фота – Васіль Малчанаў / «Белсат»

Алесь Кіркевіч, фота Васіль Малчанаў Belsat.eu

Стужка навінаў