У Горадні затрымалі Саранчукова, Верамеенку ды Грыгенчу


Намесніка старшыні Партыі БНФ Вадзіма Саранчукова ў Горадні затрымала міліцыя. Пра гэта паведаміў мясцовы актывіст БХД Сяргей Верамеенка.

Забралі Вадзіма Саранчукова.

Opublikowany przez Сяргей Верамеенка Czwartek, 19 grudnia 2019

Імаверна, затрыманне звязанае з сённяшняй акцыяй у абарону незалежнасці, што мусіць адбыцца ў Менску на Кастрычніцкай плошчы. Гарадзенскія актывісты таксама планавалі прыняць удзел у пратэстах.

15 снежня Саранчукоў браў удзел у маніфестацыі ў абарону незалежнасці ў Горадні.

Каля 11:00 міліцыя затрымала таксама актывіста БХД Сяргея Верамеенку, адпаведнае відэа ён паспеў выкласці ў сацыяльныя сеткі.

Міліцыянты патлумачылі актывісту, што ён затрыманы праз удзел у акцыі 15 снежня.

Hавiны
У Менску прайшоў пратэст супраць інтэграцыі з Расеяй. Як гэта было
2019.12.18 06:23

Апроч таго, быў затрыманы намеснік гарадскога старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ежы Грыгенча. Зараз ён знаходзіцца ў Ленінскім РАУС разам з Сяргеем Верамеенкам, паведамілі ў АГП.

Итак, Ежик Григенча ЗАДЕРЖАН.Гродно, зам. председателя городской организации ОГП.Пишет Владимир Прудников: Жонка…

Opublikowany przez Объединенная Гражданская Партия – ОГП Piątek, 20 grudnia 2019

Вадзім Саранчукоў зараз у Кастрычніцкім РАУС. У АГП мяркуюць, што актывістаў затрымалі, каб не даць ім патрапіць на акцыю пратэсту ў Менск.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў