У Горадні затрымалі расейскіх сутэнёраў


Два 30-гадовыя мужчыны завербавалі двух жыхарак Горадні і спрабавалі вывезці іх аўтамабілем у Яраслаўль. Занятак прастытуцыяй быў замаскірованы пад аказанне эскорт-паслуг.

Палову заробленых грошай жанчыны павінны былі перадаваць суценёрам, якія абавязаліся стварыць неабходныя ўмовы для супрацьпраўнай дзейнасці і забяспечваць кліентамі.

Супраць расейцаў узбуджаная крымінальная справа, іх аўтамабіль канфіскаваны як доказ злачынства.

ЮВ, ДР, паводле sk.gov.by

Стужка навінаў