У Горадні затрымалі каля 100 супрацоўнікаў прадпрыемства «Горадня Азот», паведамляе TUT.BY.
– Кагосьці затрымлівалі на тэрыторыі заводу, кагосьці на падыходзе каля прахадной. Цяпер усіх выпускаюць па адным. Пратаколаў па 23.34 не складаюць. Аднак складаюць пратаколы апытання і затрымання. У некаторых забралі тэлефоны, – распавялі рабочыя, якія выйшлі з РАУСа.
Таксама мужчыны кажуць, што кожнага затрыманага заводзяць да пракурора на размову пра недапушчальнасць парушэння заканадаўства аб масавых мерапрыемствах і заклікі да забастовак. Усяго затрымана было каля ста чалавек.
Да РАУСа таксама прыехаў аўтобус «Горадні Азот», каб адвезці рабочых на працу. Пра сітуацыю на заводзе распавёў адзін з супрацоўнікаў, які прыехаў падтрымаць калег:
– На некаторых цэхах на заводзе, то цяпер там змены дагэтуль не прымаюць, супрацоўнікаў у памяшканні «загналі», але праца не ідзе.
АА belsat.eu