У Горадні з'явілася «дошка ганьбы» для кіроўцаў маршрутак


«Дошка ганьбы» для кіроўцаў маршрутак і таксі, якія парушаюць правілы дарожнага руху, адкрылі на сайце Дзяржаўтаінспекцыі гарадзенскага рэгіёну. Рэгулярна на сайт ДАІ паступае відэа з парушэннямі правілаў, якія трапілі ў абʼектыў рэгістратараў аўтааматараў.

Менавіта гэта і стала нагодай для таго, каб на сайце зʼявілася рубрыка «Парушэнні маршрутак», куды прапануюць дасылаць відэа з удзелам гэтай катэгорыі транспартных сродкаў, паведамляе ўпраўленн ДАІ УУС Гарадзенскага аблвыканкаму.

«Зусім нядаўна мы атрымалі відэа, на якім аўтамабіль таксі выконвае небяспечны абгон. Па гэтым факце неадкладна распачата правяранне», – адзначылі ў ДАІ рэгіёну.

Перасоўванне такой катэгорыі аўтамабіляў заўсёды ў цэнтры ўвагі супрацоўнікаў Дзяржаўтаінспекцыі. Гэтак 4 лютага ў раёне Юбілейнага возера інспектары спынілі аўтамабіль таксі за стырном якога знаходзіўся 25-гадовы малады чалавека. Кіроўца, які знаходзіўся ў стане алкагольнага апʼянення, вёз чацвярых пасажыраў. Маладому чалавеку пагражае не толькі сурʼёзны штраф, але і пазбаўленне права кіравання.

У ДАІ звяртаюць увагу пасажыраў, што факты парушэння правілаў з боку кіроўцаў маршрутак і таксі не варта пакідаць без увагі – пра іх варта паведаміць арганізацыі-перавозчыку, а таксама ў ДАІ. Гэтак жа варта паступіць, калі фізічны стан кіроўцы выклікае сумнеў. Многія пасажыры міжгародніх маршрутак зрабілі правільную выснову пасля рэзананснай аварыі з удзелам пасажырскага мікрааўтобуса пад Валожынам. Як паказаў маніторынг, пасажыры ўсё часцей карыстаюцца рамянямі бяспекі падчас паездак у такім транспарце.

Аб’ектыў
Кіроўцы прыдумалі, як абыйсці закон пра маршруткі
2018.03.12 21:19

СК, belsat.eu

Стужка навінаў