У Горадні валанцёраў штабу Ціханоўскай пасадзілі на «содні»


У Горадні працягваецца пераслед актывістаў, у тым ліку валанцёраў штабу Святланы Ціханоўскай.

Як стала вядома belsat.eu, 6 жніўня а 13 гадзіне ў Горадні быў затрыманы валанцёр Алег Пуцілоўскі, які перавозіў афіцыйныя агітацыйныя ўлёткі Святланы Ціханоўскай. Ягоная машына і 100 тысяч улётак на дадзены момант арыштаваныя і знаходзяцца ў Кастрычніцкім РУУС.

7 жніўня Пуцілоўскага пакаралі 7 соднямі арышту паводле арт. 23. 4 (непадпарадкаванне міліцыі). У чым менавіта яно выражалася – невядома.

Давераная асоба кандыдаткі Павел Мількоўскі сёння атрымаў 5 содняў арышту па тым жа артыкуле.

На гэтым тыдні ў Менску затрымалі яшчэ адну давераную асобу Ціханоўскай – Валянціна Троцкага, а 6 жніўня затрымлівалі Марыю Мароз.

Hавiны
Горадня засталася без давераных асобаў Ціханоўскай
2020.08.07 10:59

КА belsat.eu

Стужка навінаў