У Горадні ўрачыста адкрылі прыбіральню на рынку. З музыкаю і падзякамі будаўнікам


На афіцыйнай імпрэзе прысутнічаў дырэктар ЗАТ «ГорадняГандальСэрвіс», які запрасіў усіх ахвотных пратэсціць новую прыбіральню.

Урачыстае адкрыццё новай ПРЫБІРАЛЬНІ Горадні.

У Горадні пампезна адкрылі новую…прыбіральню.З віншаваннямі і музычным суправаджэннем. (facepalm)https://naviny.belsat.eu/news/u-goradni-urachysta-adkryli-prybiralnyu-na-rynku-z-muzykayu-i-padzyakami-budaunikam/

Opublikowany przez Белсат TV Niedziela, 23 grudnia 2018

 

– Сябры! Сёння а 14:00 на Паўднёвым кірмашы адбудзецца ўрачыстае адкрыццё новай грамадскай прыбіральні! Права першаму наведаць клазет і перарэзаць чырвоную стужку надаецца дырэктару ЗАТ «ГорадняГандальСэрвіс» спадару Сычэўскаму, які асабіста будзе прысутнічаць на ўрачыстай імпрэзе, – такое паведамленне атрымалі індывідуальныя прадпрымальнікі, якія працуюць на Паўднёвым рынку, праз viber-чат.

Уладзімір Сычэўскі упэўнены, што і прадпрымальнікі, і пакупнікі ацэняць новую прыбіральню

У суботу, 22 снежня, на рынку «Паўднёвы» адбылося гэтае ўрачыстае адкрыццё. Прыбіральню будавалі каля года. Колькі на гэта спатрэбілася грошай, замоўцы не кажуць.

– Я вам вельмі ўдзячны! Дзякуй вялікі! Усім дзякуй! – кажа адзін з прадпрымальнікаў, які працуе на рынку

– Я вам вельмі ўдзячны! Дзякуй вялікі! Усім дзякуй! – кажа адзін з прадпрымальнікаў, які працуе на рынку.

А дырэктар ЗАТ «ГорадняГандальСэрвіс» дадае: дзякуй перш за ўсё будаўнікам.

Пакуль што прыбіральня бясплатная, але дырэктар рынку сказаў, што, хутчэй за ўсё, зробяць яе платнай

– Праходзьце, жанчыны! На некалькі словаў, – запрашае дырэктар ЗАТ Уладзімір Сычэўскі. – Чырвоных стужак не будзе, фанфараў не будзе. Але я хачу, каб вы зайшлі. Паважаныя арандатары, паважаныя калегі! Сёння мы здаем гэты аб’ект, гэтае грамадскае месца, якое вельмі важнае для ўсіх, але, мабыць, не патрабуе вялікага шуму. Але я думаю, што прадпрымальнікі ды госці нашага рынку яго ацэняць. Для нас гэта чарговае будаўніцтва, і я рады, што мы яе скончылі ў тэрмін. Я думаю, што арандатары будуць у першую чаргу радыя камфортным умовам – схадзіць, куды трэба, падумаць пад музыку, нешта абдумаць і добра потым скончыць сваю працу. Ну, а для пакупнікоў важны тры рэчы: грошы ў кішэні, каб можна было нешта купіць, вось такія рэчы (прыбіральня, – belsat.eu), куды можна было б схадзіць вось з такімі пытаннямі ды што паесці. Таму нашаму грамадскаму месцу пад назваю «прыбіральня» мы скажам: «У добры шлях!». Каб усім было камфортна і хораша.

Прыбіральню адчынілі без чырвоных стужак і фанфараў

 

На Паўднёвым кірмашы ў Горадні адбылося ўрачыстае адкрыццё новай грамадскай прыбіральні

Пакуль што прыбіральня бясплатная, але дырэктар рынку сказаў, што, хутчэй за ўсё, зробяць яе платнай.

Прыбіральню будавалі год

Фота: Васіль Малчанаў/belsat.eu

Hавiны
Прыбіральня за мільён долараў?! Дайце дзве! У Гомлі пабудуюць другую падземную прыбіральню на набярэжнай Сажа
2018.11.12 10:42
Стужка навінаў