У Горадні ў паляка канфіскавалі аўта, якое каштуе 70 тысячаў еўра


У Горадні ў грамадзяніна Польшчы канфіскавалі аўтамабіль BMW-X6. Транспартны сродак быў увезены ў 2017 годзе, у Беларусі ён выкарыстоўваўся пад выглядам ужо зарэгістраванага на тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюзу аўтамабіля.

Крыміналістычная экспертыза, якую правялі супрацоўнікі Дзяржаўнага камітэту судовых экспертыз, пацвердзіла, што VIN-нумар аўто быў зменены.

«Тым самым грамадзянін меў намер ухіліцца ад выплаты мытных плацяжоў у памеры каля 75 тысячаў беларускіх рублёў», – паведамляюць у Мытным камітэце.

Таксама было высветлена, што дадзены транспартны сродак знаходзіцца ў вышуку ў Еўразвязе. У дачыненні да польскага грамадзяніна распачалі крымінальную справу за ўхіленне ад выплаты мытных плацяжоў.

ГА, belsat.eu паводле customs.gov.by

Глядзі таксама
Каментары