На пачатку дзясятай ўвечары 29 траўня гарадзенскія даішнікі затрымалі п’яную кіроўцу «Дэу».
37-гадовая жанчына сказала, што выпіла ў сябе на лецішчы джыну, і нібыта вярталася з крамы на вуліцы Тарусічскай, куды ездзіла за малаком.
Утрыманне алкаголю ў крыві жанчыны склала 3,02 праміле. Гэта ў дзесяць разоў болей дапушчальнай нормы, падае старонка ДАІ Гарадзенскай вобласці.
ДД