У Горадні судзяць украінца, які выманіў у беларусаў больш за $ 3 тысячы


У інтэрнэце мужчына размяшчаў аб’явы з прапановай купіць у яго танней мабільны тэлефон, бытавую тэхніку або мэблю.

Зламыснік прасіў аванс, і як толькі грошы паступалі на рахунак, знікаў. Гэтак цягам месяца ён ашукаў больш за 20 чалавек. Гэта толькі тыя, хто звярнуўся ў міліцыю.

27-гадовы Аляксандр у Беларусь прыехаў да дзяўчыны. Нідзе афіцыйна не працаваў. На судзе ён прызнаўся, што грошы выдаваў на разрыўку. Махляра затрымалі пасля першых заяваў пацярпелых да праваахоўнікаў.

Абвінавачанаму пагражае да сямі гадоў турмы. Наперадзе допыт пацярпелых і сведак. Адбываць пакаранне ўкраінец будзе ў Беларусі. Мужчыну будуць судзіць паводле яшчэ аднаго артыкулу – доўгае знаходжанне без рэгістрацыі ў нашай краіне.

Стужка навінаў