У Горадні спілавалі дрэва часоў Элізы Ажэшкі


Гарадзенскія камунальнікі расправіліся са ствалом старадаўняга 150-гадовага каштана ля дома Элізы Ажэшкі 24 лістапада.

Праблемы ў расліны пачаліся ў 2008 годзе пасля рэканструкцыі вуліцы Ажэшкі. Заціснуты бетоннай пліткай каштан пачаў засыхаць. Тады на дрэва звярнуў увагу гарадскі актывіст Ігар Лапеха. Ённакіроўваў да ўладаў зварот, у якім папярэджваў пра верагодны сумны лёсе расліны, але атрымаў звычайную адпіску.

1-23

У 2016 годзе краязнаўца прапаноўваў варыянт выратавання дрэва, але зноў да яго меркавання ніхто не прыслухаўся.

У чэрвені сёлета праз Горадню прайшоў магутны цыклон, які пашкодзіў многія старыя дрэвы ў цэнтры гораду, у тым ліку на вуліцы Ажэшкі. Супрацоўнікі Зелянбуда вырашылі, што дрэва небяспечнае для пешаходаў і транспарту. У замен камунальныя службы абяцалі пасадзiць на месцы спілаваных раслінаў новыя.

Каштан расце з хуткасцю паўметра-метр у год.

ДР belsat.eu паводле hrodna.life

Стужка навінаў