У Горадні школьнікам-выдатнікам могуць дазволіць бясплатна ездзіць у маршрутках


У Горадні разглядаюць пытанне аб бясплатным праездзе ў маршрутных таксі для школьнікаў-выдатнікаў. З такою ініцыятывай гарадскія дэпутаты звярнуліся да прадстаўнікоў фірмаў-перавозчыкаў, піша БелТА.

«Папярэднія пагаднення ўжо дасягнуты. Цяпер неабходна адпрацаваць механізм. Вырашыць, напрыклад, як будзе пацвярджацца статус выдатніка, дастаткова дзённіка або неабходна будзе прадаставіць дакумент са школы», – адзначыў старшыня пастаяннай камісіі па пытаннях сацыяльнай сферы, справах моладзі і ветэранаў Гарадзенскага гарадскога Савета дэпутатаў Сяргей Мазайло.

Усе пытанні плануецца вырашыць да пачатку навучальнага года. Сяргей Мазайло падкрэсліў, што такім чынам дэпутаты і перавозчыкі хочуць стымуляваць дзяцей да добрай вучобы.

Цяпер усе школьнікі Горадні ў вучэбны час могуць бясплатна ездзіць у гарадскіх аўтобусах і тралейбусах.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў