У Горадні распачалі сем крымінальных справаў за парушэнне заканадаўства аб масавых акцыях


У Горадні затрымалі 7 асобаў, якіх падазраюць у парушэнні арт. 23.42 КК РБ «Арганізацыя або падрыхтоўка ці актыўны ўдзел у мерапрыемствах, якія груба парушаюць грамадскі парадак», паведамляе карэспандэнт belsat.eu.

З 7 затрыманых – 5 жанчыны. Іх лічаць датычнымі да адміністравання раённых тэлеграм-чатаў.

11 кастрычніка ў эфіры СТВ пракурор Менску Алег Лаўрухін паведаміў, што толькі ў беларускай сталіцы да адміністрацыйнай адказнасці пасля выбараў былі прыцягнутыя каля 3000 пратэстоўцаў, яшчэ 250 сталі фігурантамі крымінальных спраў.

АА belsat.eu

Стужка навінаў