У Горадні пры пажары загінулі 3 чалавекі


У Горадні днём 23 чэрвеня на 11-м паверсе жылога дому па вуліцы Горкага адбыўся пажар, у якім загінулі тры чалавекі.

Загінуў гаспадар кватэры, пенсіянер, а таксама дзве жанчыны, якія былі ў яго ў гасцях. Прычына смерці – тэрмічныя апёкі і атручванне чадным газам.

«Прычына пажару высвятляецца, разглядаецца версія неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні», – гаворыцца ў паведамленні Міністэрства па надзвычайных справах.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў