У Горадні прайшла акцыя ў абарону незалежнасці. ВІДЭА


❗СТРЫМ з Горадні, дзе зараз праходзіць акцыя супраць інтэграцыі з Расеяй!⚡

Opublikowany przez Белсат TV Niedziela, 15 grudnia 2019

Гарадзенскія актывісты 15 снежня выйшлі на акцыю ў падтрыманне незалежнасці Беларусі і супраць паглыблення інтэграцыі з Расеяй. «Белсат» ладзіў жывую трансляцыю.

15:40 Арганізатары падзякавалі ўсім, хто далучыўся да акцыі.

15:35 Арганізатары акцыі зачытваюць тэкст рэзалюцыі супраць інтэграцыі Беларусі і Расеі. Тэкст рэзалюцыі будзе накіраваны ў пасольства Расеі ў Беларусі.

15:30 Удзельнікі акцыі кіруюцца да Нёману. Супрацоўнікі МУС толькі назіраюць за акцыяй і не перашкаджаюць актывістам. У акцыі бяруць удзел каля 100 асобаў.

Дачка ўдзельніка акцыі трымае плакат са зваротам да прэзідэнта Расеі. Фота belsat.eu

15:05 Удзельнікі акцыі трымалі ў руках нацыянальную сімволіку і плакаты супраць інтэграцыі, у тым ліку з цытатамі Кастуся Каліноўскага.

15:00 На акцыі шмат міліцыянтаў у форме і ў цывільным. Яны патрабуюць спыніць акцыю, пагражаючы адміністрацыйнай і нават крымінальнай адказнасці. Актывісты патрабуюць размаўляць з імі па-беларуску.

Удзельнікі акцыі ў Горадні.
Фота: belsat.eu

14:55 Некалькі дзясяткаў чалавек прыйшлі на мост праз Нёман. Шыхтуе народ актывіст Мікалай Салянік з Беларускага нацыянальнага кангрэсу.

Рэзалюцыя акцыі, якую плануецца паслаць у Санкт-Пецярбург водным шляхам.
Фота: belsat.eu

Жывы ланцуг ў Горадні стаў першай рэгіянальнай акцыяй, якая пацягнула пратэставы марафон 7-8 снежня. Тыдзень таму ў Менску каля 1000 асобаў пратэставлі супраць інтэграцыі з Расеяй.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў