У Горадні перакулілася маршрутка. Пацярпела дзіця


У аўторак раніцай у мікрараёне Альшанка ў Горадні мікрааўтобус «Форд Транзіт» сутыкнуўся з маршрутнай таксоўкай № 12Т.

Сутыкненне адбылося на скрыжаванні вуліц Гарадзенская і Вялікая Альшанка.

На месца аварыі аператыўна прыбылі дзве машыны «хуткіх», ДАІ і МНС. Фота – grodnonews.by

У выніку аварыі маршрутная таксоўка паклалася на бок. У ёй у гэты момант ехалі чатыры пасажыры, у тым ліку бацька з двума дзецьмі. Паводле звестак «хуткай», з іх ніхто сур’ёзна не пацярпеў. У абласны шпіталь даставілі чатырохгадовую дзяўчынку.

«Хто на які сігнал з кіроўцаў рухаўся, трэба высветліць. Дакладна вядома, што ўдар па маршрутным таксі прыйшоўся ў заднюю правую частку. Дзіця было ў адмысловым крэсле», – паведамілі ў прэс-службе ДАІ.

Акрамя кіроўцы ў аўтамабілі «Мэрсэдэс» былі яшчэ 4 пасажыры. Фота – grodnonews.by

Цяпер на месцы аварыі працуюць следчыя.

ДД

Стужка навінаў