У Горадні прайшлі мінімум тры ператрусы па справе «масавых закалотаў» 6 верасня, паведамляе карэспандэнт «Белсата».
У Горадні падазраваных па справе «масавых закалотаў» выклікалі ў Следчы камітэт у якасці сведак, там перааформілі ў падазраваных і адвезлі на ператрус.
Падазраванымі па справе ч.1 арт. 342 прызнаныя два браты Уладзімір і Юры Седзянеўскія.
Следчы ў справе Яўген Юрэвіч, санкцыю на ператрус даў пракурор Клішын.
Братоў пакінулі на волі.
AA belsat.eu