У Горадні паказалі самы таямнічы ў свеце фокус


[vc_row][vc_column][vc_single_image image=”378393″ img_size=”large” add_caption=”yes” alignment=”center”][vc_column_text]Беларускі ілюзіяніст прадэманстраваў гарадзенскай публіцы шакуючы трук Гары Гудзіні.

Амерыканскі ілюзіяніст Гары Гудзіні (Harry Houdini) паказаў «Кітайскую камеру катаванняў» у 1912-м годзе. Да сёння гэта адзін з самых шакуючых трукаў у свеце. Раней беларусы маглі яго бачыць збольшага ў кіно – фокус прысутнічае, напрыклад, у фільмах «Прэстыж» або «Ілюзія падману». Шанец паглядзець яго жыўцом выпаў у суботу гарадзенцам.[/vc_column_text][vc_single_image image=”378461″ img_size=”large” add_caption=”yes” alignment=”center”][vc_column_text]Паўтарагадзіннае шоу «Houdini» паставілі ў абласным драматычным тэатры; гледачоў здзіўлялі фокусамі з галубамі, картамі ды агнём прэзідэнт Міжнароднай асацыяцыі магаў Улад Крываногаў ды Яна Шкалярэнка, прызёр фестывалю ілюзіяністаў у Бангкоку.[/vc_column_text][vc_single_image image=”378453″ img_size=”large” add_caption=”yes” alignment=”center”][vc_column_text]Смяротна небяспечны фокус славутага Гары Гудзіні – вызваленне са шкляной скрыні, напоўненай вадой – стала разынкай стым-панкавага тэатральнага перформансу, які суправаджаў шоу ілюзіяў. Выканаў яго малады гарадзенскі ілюзіяніст – Кірыл Швец. «Кепскія хлопцы» накінулі 22-гадоваму магу кайданкі на рукі, металёвы абруч – на тулава, а ногі звязалі ланцугамі, зачыніўшы на восем замкоў.[/vc_column_text][vc_single_image image=”378469″ img_size=”large” add_caption=”yes” alignment=”center”][vc_column_text]Затым ілюзіяніста апусцілі ўніз галавой у рэзервуар з вадой ды схавалі «водную турму» пад накідкай. Праз пару хвілін, калі накідка была апушчана, ілюзіяніста там ужо не было. Зверху на шкляной скрыні сядзела дзяўчына.

Мікола Дзямідаў

Стужка навінаў