У Горадні падтрымаць затрыманых выйшлі 30 чалавек


30 удзельнікаў, 10 міліцыянтаў. Акцыя салідарнасці прайшла ў парку Жылібера.

Каля 30 чалавек сабраліся ў гарадзенскім парку Жылібера, каб выказаць сваё падтрыманне з затрыманымі ўчора ў Менску падчас жорсткага разгону шэсця на Дні Волі.

13:00 Акцыя скончаная, яна трывала 45 хвілінаў. Людзі разыходзяцца.

12:52 Людзі пачалі скандаваць: «Фашысты!». Міліцыянты адышлі.

12:50 Да пратэстоўцаў падышлі двое міліцыянтаў у форме, якія не прадставіліся і заявілі, што збор «не санкцыянаваны», і ў выпадку калі людзі не разыдуцца, яны «прыменяць адмысловыя сродкі».

12:43 Не бачна ні сцягоў, ні лозунгаў. Людзі спакойна гутараць. 10 міліцыянтаў здымаюць усё на камеру.

ДД

Стужка навінаў